Раман беларускі — у ліку пяці кандыдатаў на шведскую літаратурную прэмію
Святлана Курс
Пераклад рамана Святланы Курс (псеўданім — Ева Вежнавец) "Па што ідзеш, воўча?" намінаваны на шведскую літаратурную прэмію Kulturhuset Stadsteatern, паведамляецца на сайце прэміі.
Гэтая прэмія штогод прысуджаецца за выдатны мастацкі твор у вартым перакладзе на шведскую мову. Узнагароду атрымліваюць як аўтары так і перакладчыкі. Прызавы фонд у памеры 150 000 шведскіх крон (крыху менш за 15 тысяч долараў) дзеліцца пароўну паміж аўтарамі і перакладчыкамі.
Раман "Па што ідзеш, воўча?" на шведскую мову пераклалі Крысціна Бандурына і Мікаэль Нюдаль.
Таксама на прэмію прэтэндуюць кнігі балгарына Георгія Гаспадзінава "Прытулак у часе", Беаты Умубеі Майрэс (Руанда / Францыя) "Усе твае рассеяныя дзеці", Ласла Краснахоркаі з Венгрыі "Herscht 07769", нарвежца Стэйнара Опстада "Яшчэ адна кніга".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.