Ціханоўскай "завочна прысудзілі" 15 гадоў калоніі, Латушку — 18 гадоў

Святлана Ціханоўская / "Белсат"
Святлана Ціханоўская / "Белсат"

Святлане Ціханоўскай "завочна прысудзілі" 15 гадоў калоніі, Паўлу Латушку — 18 гадоў. Такі "прысуд" вынес суддзя Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў на працэсе па справе Каардынацыйнай Рады.

Пракурор Міхаіл Кавалёў прасіў прызначыць абаім па 19 гадоў зняволення.

Таксама па справе праходзілі завочна Вольга Кавалькова, Марыя Мароз і Сяргей Дылеўскі. Ім пракурор прасіў па 12 гадоў зняволення — столькі ім і "прысудзілі".

Усе абвінавачаныя прызнаныя вінаватымі ў "змове, учыненай з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам"; "стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтве такім фарміраваннем"; "публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Беларусі, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі, распаўсюдзе матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі". Яны таксама прызнаныя вінаватымі ў "наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб".

 Ціханоўскай "завочна прысудзілі" 15 гадоў калоніі, Латушку — 18 гадоў
 Ціханоўскай "завочна прысудзілі" 15 гадоў калоніі, Латушку — 18 гадоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі