Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай не выйшла ў паўфінал Алімпіяды

Анастасія Шкурдай

Анастасія Шкурдай / t.me/olympicteamby/

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай не выйшла ў паўфінал Алімпійскіх гульняў у Парыжы на дыстанцыі ў 100 метраў на спіне. У панядзелак у кваліфікацыі яна паказала толькі 20-ы час — 1:00.94 (у сваім заплыве была сёмай). А ў паўфінал прайшлі 16 найлепшых.

Шкурдай з'яўляецца ўладальніцай рэкорду Беларусі з вынікам 59.08. Таму ў чыноўнікаў была надзея на медаль. "Каментаваць нешта пакуль складана. Працягваю рыхтавацца і настройваюся на 200 метраў на спіне", — кажа спартсменка.

29 ліпеня на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам беларуска Аліна Змушка. У паўфінале яна паказала толькі пяты вынік.

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай не выйшла ў паўфінал Алімпіяды

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі