Плыўчыха Аліна Змушка на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам
![Аліна Змушка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/zmuszka.jpg.webp?itok=GQ8zqZE-)
Аліна Змушка / t.me/olympicteamby/
Увечары ў панядзелак плыўчыха Аліна Змушка на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам. Напярэдадні ў 1/2 фіналу беларуска паказала ў першым паўфінале другі вынік (1 хвіліна 05,93 секунды). Агулам яна была 5-й сярод 16 удзельніц.
Змушка — першая прэтэндэнтка на медалі сёлетняй Алімпіяды для Беларусі (хаця і выступае ў статусе нейтральнай спартсменкі).
29 ліпеня на Алімпійскіх гульнях стартуе яшчэ адна беларуская плыўчыха — Анастасія Шкурдай. Яна выйдзе ў кваліфікацыі на дыстанцыю 100 метраў на спіне.
![Плыўчыха Аліна Змушка на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/NZ9_4806_1_result.jpg.webp?itok=KniZTuTv)
![Плыўчыха Аліна Змушка на Алімпіядзе выступіць у фінале на стометроўцы брасам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Zmu2.jpg.webp?itok=fvrsN3XK)
t.me/olympicteamby/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.