“Патрэбна 45 тысяч еўра”. Чаму пасварыліся кіраўнік BYSOL і вязень Андрэй Гнёт

Канфлікт не на жыццё, а на смерць

Канфлікт не на жыццё, а на смерць / @rubanau_collage

На мінулым тыдні журналіст і рэжысёр Андрэй Гнёт, якому пагражае экстрадыцыя з Сербіі ў Беларусь, раптоўна закрыў толькі пачаты збор грошай на платформе BYSOL у сваю падтрымку. Нагодай нібы стала хамства і пагарда з боку кіраўніка платформы Андрэя Стрыжака, пра што беларус расказаў у каментарах падчас спрэчкі ў фэйсбуку.

Еўрарыдыё звязалася з бакамі канфлікту і распытала падрабязнасці.
 

“Які нафіг капітал”

Ідэя аб зборы фінансавай падтрымкі з’явілася пасля пераводу Андрэя Гнёта пад хатні арышт у пачатку чэрвеня. Беларусу трэба было аплачваць арэнду кватэры, харчаванне, медычныя паслугі. Плюс назапасіўся доўг перад сябрамі, якія дапамагалі Андрэю з грашыма падчас яго знаходжання ў турме. 

“Мае адвакаткі — Ганна Маціеўская і Марыя Колесава-Гудзіліна — з першых дзён майго зняволення пад хатнім арыштам [казалі], што трэба адкрываць збор, бо так не выруліш. Усё скончыцца тым, што ты не аплаціш кватэру і вернешся за краты”.

Як кажа Гнёт, яны “вошкаліся са Стрыжаком” прыкладна месяц, каб адкрыць збор на 10 тысяч еўра.

“Увесь гэты час мы ўгаворвалі BYSOL, каб яны запусцілі кампанію ў маю падтрымку.  Яму [Андрэю Cтрыжаку] пісалі мае адвакаткі, грамадскія дзеячы. Дапамагаў нават [Вадзім] Пракоп’еў. І столькі часу спатрэбілася, каб мы BYSOL расштурхалі. Усё было марудна”, — згадвае Гнёт, дадаючы, што яму было няёмка настойваць на дапамозе ў свой адрас. 

“Патрэбна 45 тысяч еўра”. Чаму пасварыліся кіраўнік BYSOL і вязень Андрэй Гнёт
Андрэй Гнёт / @andrewgnyot
“Патрэбна 45 тысяч еўра”. Чаму пасварыліся кіраўнік BYSOL і вязень Андрэй Гнёт
Андрэй Стрыжак / @andrej.strizhak

Гнёт сапраўды папрасіў Стрыжака зрабіць дадатковае персанальнае інфапрасоўванне ягонага збору.

“Я адказаў, што раблю такі пуш звычайна тым людзям, у якіх няма асабістага сацыяльнага капіталу. Альбо зборам, якія акрамя мяне няма каму пушыць, напрыклад, зборам на школу для дзяцей палітвязняў [дзеці-палітвязні ў перапісцы Гнёта і Стрыжака не ўзгадваюцца. — Еўрарадыё]. Пасля гэтага дыялогу Андрэй папрасіў закрыць збор і паставіць сабраную суму на выплату, што і было зроблена з нашага боку”, — расказаў грамадскі актывіст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі