У Беларусь вярнулася актывістка, данос якой знайшлі ў базе зваротаў у КДБ
Вольга Цішкевіч
У Беларусь з Літвы вярнулася актывістка Вольга Цішкевіч, данос якой знайшлі ў базе зваротаў у КДБ. Яна дала інтэрв'ю прапагандысту Ігару Туру, якое ў панядзелак пакажуць на тэлеканале АНТ.
Магілёўская актывістка з 2022 года жыла ў Вільні, сёлета планавала абрацца ў Каардынацыйную Раду па спісе "Аб'яднанне палітычных партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя "Салідарнасць". Аднак вясной "Кібер-партызаны" апублікавалі базу зваротаў у КДБ РБ, у якой знайшоўся данос на актывіста і цяперашняга палітвязня Эдуарда Пальчыса, напісаны Вольгай Цішкевіч восенню 2018-га. Цішкевіч сцвярджала, што нічога не пісала, але ў выніку летам палічыла за лепшае вярнуцца ў лукашэнкаўскую Беларусь.
Прапаганда называе Цішкевіч "вопытнай актывісткай", якая раскажа "ўсю праўду" пра беларускую апазіцыю за мяжой і нават пра "тэрарызм".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.