"Гэта абсалютна непрымальна" — Ціханоўская падтрымала краму Kropka
Святлана Ціханоўская ў краме Kropka
Літоўская паліцыя шукае людзей, якія напалі на беларускую краму Kropka ў Вільні. Офіс Ціханоўскай падтрымлвіае кантакты з літоўскімі праваахоўнікамі па гэтай справе. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале лідаркі дэмакратычных сілаў Беларусі.
"Месяц таму я наведвала беларускую прастору Kropka ў Вільні, якую стварыў былы беларускі палітвязень Зміцер Фурманаў. І навіна пра атаку на краму стала для мяне шокам. Гэта абсалютна непрымальна, абуральна і небяспечна. Гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве, а таксама пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці", — кажа Святлана Ціханоўская.
Яна падкрэсліла, што ў беларускім і літоўскім грамадства няма і не павінна быць месца ксенафобіі ў любых яе праявах. Таксама палітык падзякавал Літве за ўвагу пра бяспеку беларусаў, якія пераехалі ў гэтую краіны з палітычных прычынаў.
"Я хачу выказаць словы падтрымкі Змітру Фурманаву і ўсёй камандзе прасторы Kropka", — дадае Ціханоўская.
Пра напад на краму стала вядома 28 ліпеня. На будынку крамы Kropka невядомыя напісалі "Вяртайцеся дадому, беларускія свінні". Надпіс зроблены па-літоўску. Таксама ў краме разбілі шыбы ў дзвярах і ў акне. Гаспадар крамы Зміцер Фурманаў лічыць, што гэта правакацыя з боку беларускіх уладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.