Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю
![Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/453269098_3636363709947312_1430124425328488451_n.jpg.webp?itok=6EZjaoRr)
Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі / facebook.com/zelenskyy.official/
30 ліпеня Уладзімір Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю. Прэзідэнт Украіны інспектуе фартыфікацыйныя збудаванні на Валыні.
"Асноўная ўвага — абароне нашай дзяржаўнай мяжы ў абласцях, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. Працягваем узмацняць украінскую мяжу", — напісаў Зяленскі ў Telegram.
Украінскі прэзідэнт не першы раз прыязджае інспектаваць фартыфікацыйныя працы на мяжы з РБ. Летась у красавіку ён таксама пабываў на Валыні, азнаёміўся з сістэмай двухузроўневых равоў на мяжы з Беларуссю.
У Кіеве ўважліва сочаць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, ацэньваюць пагрозу магчымага ўварвання з яе тэрыторыі (як адбылося ў лютым 2022-га).
![Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/453173889_3636363713280645_876656840436029974_n.jpg.webp?itok=w9tjZJda)
![Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/453042425_3636363956613954_2827191719610373480_n.jpg.webp?itok=ea5dwAaC)
![Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/453601415_3636364773280539_6807987308666737188_n.jpg.webp?itok=SPFBTlGB)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.