У Львове суд арыштаваў на 2 месяцы падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён
![Вячаслаў Зінчанка ў суде](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/zin01.jpg.webp?itok=RLyqnOKk)
Вячаслаў Зінчанка ў суде / hromadske.ua
26 ліпеня ў Львове суд арыштаваў на 2 месяцы падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён 18-гадовага Вячаслава Зінчанку. Ён будзе знаходзіцца ў мясцовым СІЗА.
Перад пачаткам пасяджэння ў адрас хлопца выкрыквалі "Каб ты здох!", неаднаразова пыталіся, што ён адчуваў падчас забойства. Аднак Зінчанка ніяк не рэагаваў на гэта. Таксама ў яго спыталі: "За што ты яе забіў?". Хлопец адказаў: "Час пакажа", паведамляе hromadske.ua.
Вядомая грамадская дзеячка, мовазнаўца, былая дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны 60-гадовая Фарыён была цяжка паранена ў Львове 19 ліпеня. Яна памерла ў бальніцы. 25 ліпеня стала вядома, што ў Дняпры затрымалі падазраванага ў забойстве. Па даных следства, Вячаслаў Зінчанка на працягу дзесяці дзён быў у Львове, змяніў тры кватэры. Ён сачыў за Ірынай Фарыён, змяняў адзенне. Зброю пакуль не знайшлі.
Бацька Зінчанкі ваюе на фронце супраць расійскіх акупантаў.
![У Львове суд арыштаваў на 2 месяцы падазраванага ў забойстве Ірыны Фарыён](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Zin02.jpg.webp?itok=t-fW9_rp)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.