Серфер адным фотаздымкам засланіў усё адкрыццё Алімпіяды — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Вы можаце не пусціць да ўлады Хуана Гуайда і пераседзець да наступных выбараў, але пратэсты на гэтым не скончацца, вынікае з досведу Венесуэлы. Усе супадзенні з Беларуссю выпадковыя.

Што яшчэ ў свеце пайшло не так, чытайце ў аглядзе #ІхНоравы.

 

"Моладзь з'едзе, застануцца старыя"

Сілы бяспекі Венесуэлы выкарысталі слёзацечны газ і гумовыя кулі супраць людзей, якія выйшлі аспрэчыць вынікі выбараў.

У панядзелак увечары тысячы чалавек сабраліся ў цэнтры Каракаса. Некаторыя для гэтага прайшлі пешшу шмат кіламетраў — ад трушчобаў у гарах да прэзідэнцкага палаца. На кадрах відаць, як на шашы гараць пакрышкі, а паліцыя на матацыклах выкарыстоўвае слёзацечны газ.

Паводле афіцыйных звестак, Мадура набраў крыху больш за 50% галасоў. Але апазіцыя назвала вынікі ашуканскімі. Яны сцвярджаюць, што за яго апанента Эдмунда Гансалеса прагаласавала больш за 73,2% выбаршчыкаў, якія ў нядзелю прыйшлі на ўчасткі. І апытанні грамадскай думкі, якія ладзілі перад выбарамі, таксама прадказвалі перамогу Гансалесу.

Сёрфер одной фотографией затмил всё открытие Олимпиады — #ИхНравы
Пратэсты ў Венесуэле / Reuters

— Мы хочам лепшай будучыні для моладзі, бо інакш яны пакінуць краіну. Мы хочам будучыні, у якой моладзь зможа добра працаваць і добра зарабляць. У нас багатая краіна, а ён (Мадура) усё разбурае. Калі ўся моладзь з'едзе, у Венесуэле застануцца толькі старыя, толькі пажылыя людзі, — кажа адзін з пажылых пратэстоўцаў.

Такое пачуццё, што пажылыя венесуэльцы ўважліва сачылі за падзеямі ў Беларусі апошніх гадоў.

 

Мы пачалі радзей хадзіць у "Мак"

Продажы Mcdonald's упалі, бо пакупнікі з нізкімі даходамі пачалі часцей ёсць дома. А калі яны ўсё ж выбіраюцца ў "Мак", то купляюць больш танныя пазіцыі, чым раней. Людзі ўвогуле пачалі эканоміць. У ЗША продажы ўпалі амаль на 1%.

А яшчэ на паказчыкі кампаніі паўплывала... вайна на Блізкім Усходзе. Прыхільнікі палестынцаў байкатуюць рэстаран і абвінавачваюць яго ў праізраільскай пазіцыі.

У кастрычніку ў Ізраілі гэтая сетка хуткага харчаваньня паабяцала бясплатныя пачастункі для ізраільскіх вайскоўцаў. У сваіх акаўнтах у сацсетках Mcdonald's абвясціў, што ўжо выдаў тысячы бясплатных абедаў для салдат ЦАХАЛ і ўсіх, "хто ўдзельнічае ў абароне краіны, шпіталяў і прылеглых тэрыторый".

Той самы здымак, той самы скачок

Фатограф быў на борце лодкі недалёка ад серфера. Калі ён апублікаваў здымак, яго нават западозрылі ў фоташопе. Ну, проста занадта прыгожа, каб быць праўдай. Але насамрэч фатограф проста рабіў гэта шмат разоў. Ён ведаў, што на падыходзе адна з найлепшых хваляў дня, ведаў, што, скарыўшы хвалю, Медзіна часта "святкуе" перамогу, робячы ўсякія трукі.

 

Галаваломкі на хуткасць

Хопіць пра Алімпіяду — ёсць і іншыя цікавыя спаборніцтвы. Напрыклад, World Jigsaw Puzzle Championship, які праходзіць у Іспаніі. Там удзельнікі з больш чым 75 краін на хуткасць рашаюць галаваломкі і збіраюць пазлы. Сёлета на конкурсе чакаюць больш за 3 тыс. удзельнікаў!

Адна з самых вядомых удзельніц гэтага турніру — 33-гадовая Карэн Кавет. У яе 290 тыс. падпісчыкаў на YouTube. Для яе галаваломкі — гэта не забаўка, а заробак. А яшчэ спосаб наладзіць кантакт з людзьмі.

Што адрознівае добрага зборшчыка галаваломак? Карэн лічыць, што самакантроль. А вось некалькі лайфхакаў, якімі яна дзеліцца.

Спачатку перавярніце ўсе дэталькі выявай ўверх. Затым падзяліце іх на секцыі паводле колеру, узору або іншых прыкметаў. Потым збярыце краі і запоўніце самыя простыя вобласці. І працягвайце, пакуль не скончыце.

Дачыталі агляд? Можаце збіраць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі