Нестыкоўкі ў фільме БТ пра Рыка Крыгера: падобна, што з відэа выразалі кавалкі

Рыка Крыгер

Рыка Крыгер / Беларусь-1

BBC звярнула ўвагу на неадпаведнасці ў прапагандысцкім фільме пра асуджанага на смерць у Беларусі немца Рыка Крыгера. Гэте амаль 17-хвіліннае відэа сёння дасяжнае на ютуб-канале АТН — і ў ім ёсць дзіўныя моманты.

Напрыклад, у LinkedIn Крыгер піша на добрай англійскай мове. А паведамленні, якія прыпісваюцца яму ў фільме, — на мяжы непісьменнасці. Напрыклад: "I can’t find the adress that me Was given" — тут і памылка, і немагчымы ў англійскай парадак словаў.

Дзіўна і тое, што @euroradio не знайшло ў фільме кадраў з гэтым паведамленнем. Затое мы звярнулі ўвагу на грубую мантажную склейку (таймкод у відэа ніжэй — 4:04). Падобна да таго, што відэа цэнзуравалася ўжо пасля загрузкі на YouTube.

У гэтым месця Крыгер сцвярджае, што ваяваць ва Украіне яго падштурхнула высокая аплата. Але тут жа кажа, што яго месячны заробак складаў каля 2000 еўра. І гэта менш, чым яму плацілі ў Германіі.

Усё гэта сведчыць пра слабую і нацягнутую фактуру ў справе Крыгера.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі