Беларусы Таццяна Клімовіч і Яўген Залаты — у паўфінале Алімпіяды
![Таццяна Клімовіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/klimovicz.jpg.webp?itok=Ncg4JRQZ)
Таццяна Клімовіч / t.me/olympicteamby/
Беларуска Таццяна Клімовіч — у паўфінале Алімпіяды. Яна выступае ў акадэмічным веславанні ў адзіночнай лодцы на дыстанцыі 2000 метраў. 30 ліпеня Клімовіч у 2-м заездзе чвэрцьфіналу заняла трэцяе месца. Яе вынік — 7:34.30.
У 1/2 фіналу спаборніцтваў у акадэмічным веславанні выйшаў і беларус Яўген Залаты. У чацвёртым заездзе сярод мужчынскіх адзіночак на дыстанцыі 2000 метраў ён стаў першым з вынікам 6:49.27.
Паўфіналы прызначаны на 1 жніўня.
![Беларусы Таццяна Клімовіч і Яўген Залаты — у паўфінале Алімпіяды](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/4444_11.jpg.webp?itok=Kcdaxlxh)
t.me/mst_gov_by/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.