У Кіеўскім універсітэце вырашылі аднавіць вывучэнне беларускай мовы

Уладзімір Бугроў

Уладзімір Бугроў / ukrinform.ua

У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі вырашылі аднавіць вывучэнне беларускай мовы. "Беларуская мова не з'яўляецца толькі мовай самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, цытуе словы рэктара Уладзіміра Бугрова ukrinform.ua. — Гэта мова беларускага народа, ваяроў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Бацькаўшчыны".

Вывучаць беларускую мову будуць на кафедры славянскай філалогіі Навучальна-навуковага інстытута філалогіі. 

Пра тое, што беларуская мова і літаратура зніклі з праграмы навучання ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта, стала вядома восенню 2023-га. Бугроў тады назваў гэтае рашэнне "эмацыйным крокам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі