Выстава пра загінулых за Украіну беларусаў адкрылася ў кіеўскім універсітэце

Выстава, прысвечаная беларускім добраахвотнікам у Кіеве

Выстава, прысвечаная беларускім добраахвотнікам у Кіеве / КНУ им. Шаўчэнкі

Выстава фотаплакатаў "З Украінай у сэрцы", прысвечаная загінулым беларусам, адкрылася ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі.

На выставе прадстаўленыя 16 стэндаў, кожны з якіх прысвечаны загінуламу за Украіну беларусу, піша выданне "Вячэрні Кіеў". На плакатах змяшчаецца кароткая інфармацыя пра іх жыццё, подзвіг, месца і дату гібелі. А яшчэ партрэты і сямейныя фатаграфіі, якія арганізатарам выставы перадалі родныя загінулых.

У баях за Украіну загінула больш за тры дзясяткі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў розных фармаваннях у складзе ВСУ. Але імёны многіх з іх не выдаюцца нават пасля гібелі. Такім байцам прысвечаны асобны стэнд з цёмнымі сілуэтамі.

Выставка о погибших за Украину белорусах открылась в киевском университете
Адкрыццё выставы / Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт ім. Тараса Шаўчэнкі

Цяпер у Вярхоўнай Радзе Украіны ляжаць два праекты пастаноў, звязаных з Беларуссю, расказвае народны дэпутат, першы намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях інтэграцыі Украіны з Еўрапейскім саюзам Вадзім Галайчук. Адзін з іх прапануе прызнаць нашу краіну тэрыторыяй, часова акупаванай Расіяй. Другі вызначае Беларусь як дзяржаву-агрэсара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі