ЗША ўвялі санкцыі за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі

Новыя амерыканскія санкцыі

Новыя амерыканскія санкцыі / pixabay.com

ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскай (Morotack (Tianjin) Technology) і расійскіх ("Прецизионные лазерные системы", "Інавацыйнае прадпрыемства "НЦВО — Фотоника" і "Оптыка-механічнае канструктарскае бюро "Астрон") кампаній за супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі — рагачоўскім заводам "Дыяпраектар" (ён займаецца аптычным прыборабудаваннем) і Мінскім механічным заводам імя Вавілава. Замежныя кампаніі пакараныя за матэрыяльную, фінансавую ці тэхналагічную падтрымку, вынікае з заявы Дзярждэпа ЗША.

"Дыяпраектар" і яго дырэктар Генадзь Філіпаў трапілі ў амерыканскі "чорны спіс" у канцы лета за супрацоўніцтва з расійскім ВПК (а пад украінскія санкцыі раней — у 2023-м). Завод імя Вавілава знаходзіцца пад санкцыямі ЗША са снежня 2023 года — за дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны (вырабляе прыцэлы для бронетэхнікі і стралковай зброі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі