Ад удару расійскай авіябомбы ў Харкаве загінуў 11-гадовы хлопчык
Наступствы бамбавання Харкава
У ноч на 31 кастрычніка расійская кіраваная авіябомба трапіла ў дзевяціпавярховы дом у Харкаве. Мяркуецца, што гэта была ФАБ-500.
Жылыя дамы Харкава рэгулярна трапляюць пад расійскае бамбаванне.
Як перадае hromadske.ua, быў разбураны пад'езд дома з пятага па першы паверхі. Вядома пра двух загінулых. 11-гадовага хлопчыка дасталі з-пад завалаў з цяжкімі траўмамі галавы і пераломамі. Медыкі спрабавалі рэанімаваць яго цягам паўгадзіны, але канстатавалі смерць. Пазней ратавальнікі дасталі з-пад завалаў фрагменты цела яшчэ аднаго чалавека.
Таксама вядома ўжо пра 34 пацярпелых.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, каментуючы гэты ўдар, заявіў, што "кожнае адкладзенае рашэнне партнёраў — гэта як найменш дзясяткі, а то і сотні такіх расійскіх бомбаў супраць Украіны".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.