У Кіеўскім нацыянальным універсітэце больш не будуць вучыць беларускую мову

Помнік літары "Ў" у Полацку

Помнік літары "Ў" у Полацку / viciebsk.cc

Беларуская мова і літаратура зніклі з праграмы навучання ў Інстытуце філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Тараса Шаўчэнкі. Акрамя беларускай мовы, з праграмы прыбралі таксама рускую і фарсі (персідскую).

"Летась мы гэтыя праграмы закрылі. Але гэта не эмацыйны крок", — кажа рэктар КНУ Уладзімір Бугроў у інтэрв'ю Ukranews.

Ва Украіне да вайны дзейнічала некалькі ініцыятыў па вывучэнні беларускай мовы — у кіеўскім пабе "Торвальд" правялі курсы "Мова нанова", у трапезнай "Акадэмія" збіраліся аматары беларускай мовы, у Львове адкрылі школу беларускай мовы. У сувязі з вайной усе актыўнасці ў краіне цяпер стаяць на паўзе, піша sojka.io.

Дарэчы, пры гэтым Бугроў перакананы, што вывучаць тую ж рускую літаратуру ва ўніверсітэце магчыма і нават карысна.

"Але пад наглядам выкладчыка-даследчыка, які можа растлумачыць, як ад Дастаеўскага дайшлі да Захара Прылепіна, як ад рускіх філосафаў "Срэбнага стагоддзя", якія былі гуманістамі, дайшлі да Дугіна з яго чалавеканенавісніцкай ідэалогіяй. Павінен быць крытычны аналіз", — тлумачыць сваю пазіцыю Бугроў.

Ён адзначае, што для Украіны важна разумець, як у будучыні выбудоўваць адносіны як з Расіяй, так і з Беларуссю. І вывучэнне літаратуры краін у гэтым можа дапамагчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі