У Бранскай вобласці Расіі ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі
Скрыншот відэа
У суседняй з Беларуссю Бранскай, а таксама ў Белгародскай і Курскай абласцях Расіі ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.
Расійскі нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заяўляе, што рэжым абвешчаны “ў сувязі з павышэннем ўзроўню дыверсійна-тэрарыстычных пагроз з боку Украіны”.
Падчас рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ўлады атрымліваюць паўнамоцтвы эвакуіраваць грамадзян і аўтамабілі з пэўнай тэрыторыі, адключаць сродкі сувязі, кантраляваць тэлефонныя перамовы, а супрацоўнікі сілавых ведамстваў могуць без санкцыі суда бесперашкодна пранікаць у жылыя ці нежылыя памяшканні і на тэрыторыю любых аб'ектаў.
Раніцай 10 жніўня з’явілася відэа, на якім вайскоўцы УСУ зняліся на фоне сельскага клубу ў вёсцы Пораз Белгародскай вобласці на мяжы з Украінай. Падцверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.
З 6 жніўня працягваюцца цяжкія баі ў Курскай вобласці, куды зайшлі войскі УСУ і ўзялі пад свой кантроль некалькі населеных пунктаў, у тым ліку горад Суджа. Расійскія ўлады абвяргаюць гэтую інфрамацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.