Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў чацвер

Снег, ілюстрацыйнае фота

Снег, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

У чацвер, 28 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі — дождж, мокры снег і проста снег, як і напярэдадні. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, днём у асобных раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, удзень месцамі на захадзе — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +4, па ўсходзе будзе да 5 градусаў марозу. Удзень чакаецца 0...+6.

Атмасферны ціск удзень панізіцца на 1-3 міліметры ртутнага слупка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі