Беларускага падлетка моцна збілі ў польскім Беластоку

Кулак, ілюстрацыйнае фота

Кулак, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускі падлетак моцна пацярпеў у бойцы ў польскім Беластоку. Інцыдэнт адбыўся 25 лістапада.

Як расказаў бацька пацярпелага, каля гандлёвага цэнтра яго сын сустрэўся са знаёмымі падлеткамі. Адзін з іх прапанаваў яму "выйсці на паядынак", піша MOST. У выніку 16-гадовы беларус быў збіты да страты прытомнасці і атрымаў траўмы.

Польскія СМІ напісалі, што 16-гадовага беларуса "выклікалі на паядынак" і моцна збілі тры чалавекі. Двое з нападнікаў былі непаўналетнія. Беларуса забралі ў шпіталь, яго бацька звярнуўся ў паліцыю.

У МЗС Беларусі заявілі, што "ўважліва сочаць" за развіццём інцыдэнту. Пры гэтым ведамства прызнала, што сям'я хлопчыка па консульскую дапамогу не звярталася. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі