Беларускі цяжкаатлет узяў бронзу на Алімпіядзе ў Парыжы
Яўген Ціханцоў
Беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Парыжы, піша Мінспорту і турызму Беларусі. Беларус узяў медаль у дваябор'і ў вагавой катэгорыі да 102 кг. На першым месцы спартсмен з Кітая Лю Хуанхуая, на другім — Акбар Дзюраеў з Узбекістана.
Гэты медаль Ціханцоў заваяваў праз гадзіну пасля таго, як стаў чацвёртым у іншым практыкаванні — рыўку. Беларус падняў штангу ў 183 кг і крыху не дацягнуў да п'едэстала. Лепшы вынік у гэтым практыкаванні паказалі спартсмен з Кітая Лю Гуанхуа і армянскі цяжкаатлет Гарык Карапецян. Ім скарылася штанга вагой у 186 кг.
Гэта чацвёрты медаль беларускай дэлегацыі. У скачках на батуце золата заваяваў Іван Літвіновіч, срэбра — Віялета Бардзілоўская. Яшчэ адзін сярэбраны медаль у акадэмічным веславанні прывязе з Парыжа Яўген Залаты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.