Канцэрты Тэйлар Свіфт у Вене адмененыя праз пагрозу нападаў

Тэйлар Свіфт

Тэйлар Свіфт / Reuters

Тры канцэрты амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт у Вене адмененыя праз пагрозу нападаў. Яны павінны былі адбыцца 8-10 жніўня на стадыёне "Эрнст Хапель". На кожным канцэрце чакалася да 65 тысяч гледачоў.

Па падазрэнні ў планаванні нападаў на буйныя мерапрыемствы (у тым ліку і канцэрты) у аўстрыйскай сталіцы затрыманыя два чалавекі: адзін у Вене (верагодна, яму 17 гадоў), іншы, якому 19 гадоў, у Тэрніцы (вядома, што ён грамадзянін Аўстрыі). У МУС кажуць пра іх "радыкалізацыю праз інтэрнэт". Прынамсі адзін з затрыманых меў сувязь з групоўкай "Ісламская дзяржава", паведамляе "Бі-Бі-Сі". Ёсць звесткі пра знойдзеныя "хімічныя рэчывы". Яшчэ трое чалавек знаходзяцца ў вышуку.

Канцлер Аўстрыі Карл Нехамер піша ў сацсетках, што адмена канцэртаў Тэйлар Свіфт стала "горкім расчараваннем" для фанатаў спявачкі, але сітуацыя была вельмі сур'ёзнай. Паводле яго слоў, "пагроза была распазнаная на ранняй стадыі, яе ўдалося ліквідаваць і прадухіліць трагедыю". Адбылося гэта, дзякуючы супрацоўніцтву аўстрыйскіх сілавікоў з замежнымі спецслужбамі. 

Канцэрты Тэйлар Свіфт у Вене адмененыя праз пагрозу нападаў
Стадыён "Эрнст Хапель" / ЕРА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі