У Вільні прайшло "Шэсце свабодных беларусаў"
На акцыі беларусаў у Вільні, 9 жніўня 2024-га
У Вільні 9 жніўня прайшло "Шэсце свабодных беларусаў". Акцыя праводзілася на ўгодкі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пачатку масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі іх вынікаў. Беларусы пад бел-чырвона-белымі сцягамі сабраліся на Кафедральнай плошчы, дзе правялі мітынг. Адтуль пачалося шэсце да мемарыялу ў памяць пра загінулых беларусаў, якія змагаліся за свабоду Беларусі. Ён быў створаны каля пасольства РБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.