"Вольны хор" выпусціў новы кліп да 9 жніўня

"Вольны хор"

"Вольны хор" / "Вольны хор"

Да 9 жніўня "Вольны хор" выпусціў новы кранальны кліп.

Ён зроблены на песню Сяргея Новіка-Пеюна "Зорачкі", напісаную ў 1929 годзе.

"І скажыце, каб не плакаў ні адзін,
Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!
Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,
Прыляту тады, як птушка, ў родны край".

Сёння беларусы адзначаюць чацвёртыя ўгодкі з дня выбараў 2020 года. Гэты дзень стаў пераломным у найноўшай гісторыі Беларусі. Масавыя пратэсты, сутычкі з міліцыянтамі, велізарныя мірныя шэсці... Гіганцкія па маштабах Беларусі рэпрэсіі і такая ж велізарная эміграцыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі