Курс расійскага рубля ў Беларусі панізіўся да амаль двухмесячнага мінімуму
Грошы, ілюстрацыйнае фота
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 9 жніўня працягнулі рост долар і еўра. Іх курсы павысіліся да максімумальных паказчыкаў больш чым за тыдзень.
Затое курс расійскага рубля адкаціўся на мінімум амаль за два месяцы.
Вынікі валютных таргоў 9 жніўня:
Долары ЗША: 3,1247 (+0,0174 / +0,56%);
Еўра: 3,4092 (+0,0133 / +0,39%);
Расійскі рубель: 3,5807 (-0,0301 / -0,83%);
Кітайскі юань: 4,3544 (+0,0430 / +1,00%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.