Латушка — Лукашэнку: "Мы пасадзілі твае самалёты, мы пасадзім і цябе"

Аляксандру Лукашэнку хочацца лётаць

Аляксандру Лукашэнку хочацца лётаць / president.gov.by

Кіраўнік НАУ Павел Латушка пракаментаваў пашырэнне амерыканскіх санкцый супраць рэжыму. У "чорны спіс" Злучаныя Штаты дадалі 19 фізічных і 14 юрыдычных асоб. Пад санкцыі трапіў і самалёт Аляксандра Лукашэнкі.

"ЗША ўвялі санкцыі супраць борта нумар 1 Лукашэнкі — Boeing-767-300 (EW001PB), кажа Латушка. — Гэта падарунак ад каманды НАУ дыктатару на 9 жніўня. Мы неаднаразова падкрэслівалі важнасць увядзення санкцый на ўвесь авіяпарк Лукашэнкі".

Палітык нагадвае, што ў адным з санкцыйных пакетаў ЗША дапусцілі недакладнасць і пад санкцыі трапіў не той самалёт Лукашэнкі. Цяпер яе выправілі.

"Борт нумар 1 дыктатара не зможа абслугоўвацца ні ў адным з аўтарызаваных сэрвісаў Boeing, — падкрэслівае Павел Латушка. — У гэтага самалёта могуць узнікнуць праблемы з пасадкай у аэрапортах і абслугоўваннем ў многіх краінах свету. Мы пасадзілі твае самалёты, мы пасадзім і цябе!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі