"Аўдыт рэальнасці": палітолаг пра праблемы беларускіх дэмакратычных сіл

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл / tsikhanouskaya.org

У выніку нядаўняга абмену зняволенымі паміж краінамі Захаду і Расіяй на волі апынуўся шэраг расійскіх палітыкаў і актывістаў — і ніводнага беларускага.

Крытыкі паспяшаліся абвінаваціць у страчанай магчымасці беларускія дэмсілы, але гісторык і палітычны аналітык Роза Турарбекава ў эфіры Еўрарадыё заклікала браць пад увагу абмежаванасць уплыву дэмакратычных ініцыятыў у эміграцыі.

"Гэта вялікае пытанне — ці ёсць нам, што прапанаваць. <...> Не магу адказаць на яго дакладна. Тое, што мы павінны зрабіць — бачыць праблему ў тым выглядзе, у якім яна існуе ў рэальнасці. Уплыў дэмакратычных сіл насамрэч абмежаваны. І вось гэтую абмежаванасць, гэты палітычны капітал <...> мы павінны <...> бачыць.

Вядома, вельмі многія рэчы не будуць рабіцца ва ўгоду нашым інтарэсам. У гэтым і заключаецца праблема суб'ектнасці беларускіх дэмсіл. <...> Гэта вялікае пытанне перш за ўсё да тых, хто вызначае лінію Кабінета. Яны павінны разважаць цяпер над гэтым, таму што, відавочна, што сітуацыя палітычна мяняецца. А лозунгамі сыты не будзеш. Я маю на ўвазе не матэрыяльныя рэчы, а эфектыўнасць працы", — падкрэсліла экспертка.

Пракаментавала Турарбекава і заяву сябра Каардынацыйнай рады Андрэя Ягорава аб магчымасці памяняць палітвязняў на прызнанне частковай легітымнасці Лукашэнкі заходнімі краінамі.

"Мы павінны правесці працу над сабой, гэта дакладна. <...> Павінны правесці аўдыт рэальнасці, параўнаць нашае бачанне гэтай рэальнасці — і не кідацца адзін на аднаго з абвінавачваннямі, хейтам і булінгам. Не займацца папулізмам, перакручваннем і іншым.

Што тычыцца Андрэя і яго прамовы, то я з ім згодная ў ацэнцы асноўных трэндаў. У навуцы, як і экспертызе, самае галоўнае сфармуляваць праблему. Ён яе сфармуляваў. Таму што ў нас ёсць <...> крызіс пастаноўкі мэтаў у дэмсіл. Да якой мэты мы рухаемся, зыходзячы з тых рэсурсаў, што ў нас ёсць? <...> Магчыма, гэта маё ўспрыманне, якое спалучаецца з крытычным бачаннем сітуацыі <...>. Я гэты крызіс пастаноўкі мэтаў адчуваю ўжо некалькі месяцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі