“Новая Беларусь”: ці ўсё так дрэнна, як выказваюцца крытыкі — эфір
Юрый Дракахруст
Канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, папярэднічаў шэраг падзеяў, якія ў выніку паўплывалі і на агульную атмасферу самой канферэнцыі. Найперш размова ідзе пра санкцыі ЕС, якія моцна ўдарылі не па рэжыме Лукашэнкі, а па шараговых беларусах. І нарадзілі шмат пытанняў да лідараў дэмсіл адносна іх здольнасці абараніць нашы інтарэсы. Далей быў абмен паміж Захадам і Масквой: расійскіх шпіёнаў і забойцаў на расійскіх палітвязняў. А палітвязні беларускія засталіся па-за ўвагай. А потым была сама канферэнцыя і выніковыя дакументы, якія там прынялі…
З якімі выклікамі сутыкнуліся дэмсілы і асабліва іх лідары напярэдадні і падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”? Ці гатовыя беларускія дэмсілы і грамадзянская супольнасць на выклікаў 2025 года і ці варта засяроджвацца на электаральнай кампаніі ў Беларусі? Як звонку выглядае прызначэнне Ціханоўскай “пажыццёвай” лідаркай ды іншыя выніковыя дакументы канферэнцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.