"Каардынацыйная манархія" — палітолаг крытыкуе дакумент аб статусе Ціханоўскай
Яўген Магда
"Каардынацыйная манархія" — так украінскі палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда ахарактарызаваў сітуацыю з дакументальным прызнаннем за Святланай Ціханоўскай статусу нацыянальнай лідаркі.
Падчас канферэнцыі "Новая Беларусь" у Вільні на мінулых выходных Офіс Ціханоўскай, Аб'яднаны пераходны кабінет і Каардынацыйная рада падпісалі пратакол, які замацоўвае за Ціханоўскай гэты статус да праведзення ў Беларусі свабодных выбараў. Альбо — пакуль Ціханоўская сама не вырашыць спыніць сваю дзейнасць у якасці нацыянальнай лідаркі.
"Ці зможа "нацыянальная лідарка" выступіць у якасці сумленнага пасярэдніка ў выпадку спрэчак паміж Святланай Ціханоўскай, офісам Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам, які ўзначальвае... Святлана Ціханоўская? — задаецца пытаннем Магда. — Там яшчэ існуе Каардынацыйная рада. Дык атрымліваецца нейкая каардынацыйная манархія".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.