Згарэў яшчэ адзін камбайн, на гэты раз на Мядзельшчыне

Камбайн спрабавалі тушыць

Камбайн спрабавалі тушыць / narachanka.by

Згарэў яшчэ адзін камбайн, на гэты раз на Мядзельшчыне. Як паведамляе раённая газета, здарэнне адбылося ўдзень 8 жніўня каля вёскі Брусы. Падчас узгарання збожжаўборачны камбайн КЗС-1218 "Палессе GS12" працаваў у полі. Агонь знішчыў і камбайн, і 3,5 тоны азімай пшаніцы, якая знаходзілася ў яго бункеры. Камбайнер не пацярпеў. Прычына ўзгарання невядомая.

Сёлета падчас жніва камбайны гараць часта і ў розных раёнах краіны. Звычайна гэта згаданы КЗС-1218 "Палессе GS12". Нядаўна ў Пружанскім раёне ў выніку такога здарэння камбайнер трапіў у рэанімацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі