Курс долара ў Беларусі ў аўторак нязначна павысіўся
Долары, ілюстрацыйнае фота
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 жніўня курс долара нязначна павысіўся. Напярэдадні ён страціў тры капейкі.
Еўра сёння патаннеў, а расійскі рубель паказвае максімум за апошнія тры тыдні.
Вынікі валютных таргоў 6 жніўня:
Долары ЗША: 3,0919 (+0,0003 / +0,01%);
Еўра: 3,3816 (-0,0034 / -0,10%);
Расійскі рубель: 3,6137 (+0,0038 / +0,11%);
Кітайскі юань: 4,3078 (-0,0003 / -0,01%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.