Мастаку Аляксею Кузьмічу пагражае дэпартацыя з Францыі ў Беларусь

Аляксей Кузьміч

Аляксей Кузьміч / facebook.com/kuzmich.alexei

Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч знаходзіцца не ў СІЗА, а ў дэпартацыйным цэнтры. За чарговую акцыю (спробу раскапаць у Францыі магілу ван Гога) яму прысудзілі 3000 еўра штрафу і месяц умоўнага зняволення.

"Прысудзілі... дэпартацыю ў краіну паходжання, то бок у Беларусь, — піша ў Facebook давераная асоба Аляксея Кузьміча. — Цяпер Аляксей знаходзіцца ў дэпартацыйным цэнтры Le Mesnil-Amelot Centre de Rétention Administrative CRA N°3, які, па сутнасці, з'яўляецца турмой, дзе знаходзяцца зняволеныя, якія адбылі пакаранне ў калоніі і чакаюць адпраўкі дадому".

Адвакаты працуюць над тым, каб не дапусціць дэпартацыі палітуцекача ў Беларусь, дзе ён можа трапіць пад рэпрэсіі.

Мастак-акцыяніст з'ехаў з Беларусі пасля выбараў 2020 года. За мяжой ён таксама ладзіў правакацыйныя перфомансы. Напрыклад, у Францыі спрабаваў пранікнуць у Елісейскі палац з бутэлькай, "якая нагадвала кактэйль Молатава", быў затрыманы. Восенню 2023-га Кузьміч вяртаўся ў РБ і паспяхова з'ехаў за мяжу. У снежні мінулага года прыехаў зноў і ледзь не быў арыштаваны. З цяжкасцю яго ўдалося эвакуяваць у пачатку 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі