Гурт Aerosmith завяршыў гастрольную дзейнасць
76-гадовы саліст Стывен Тайлер не змог поўнасцю аднавіцца пасля траўмы галасавых звязкаў
Гурт Aerosmith абвясціў, што спыняе гастрольную дзейнасць з-за таго, што 76-гадовы саліст Стывен Тайлер не змог поўнасцю аднавіцца пасля траўмы галасавых звязкаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве калектыва, апублікаванага у сацсетках у ноч на 3 жніўня:
"Голас Стывена — гэта інструмент, падобнага да якога няма. Ён некалькі месяцаў нястомна працаваў над тым, каб вярнуць свой голас у стан, у якім знаходзіўся да траўмы".
Aerosmith у маі 2023 года паведаміў, што правядзе развітальны тур з верасня 2023 года па студзень 2024 года. На адным з першых канцэртаў Стывен Тайлер траўміраваў звязкі, таблоід TMZ паведамляў, што з-за здарэння Тайлер не можа размаўляць. Музыкі адыгралі тры канцэрты, пасля чаго тур прыпынілі. Гастролі планавалі аднавіць у верасні 2024 года.
Гурт Aerosmith заснаваны ў 1970 годзе. За больш за 50 гадоў музыкі выпусцілі 15 альбомаў. Удзельнікі Aerosmith атрымалі чатыры прэміі "Грэмі", яны ўваходзяць у Залу славы рок-н-ролу.
У Стывена Тайлера, які нарадзіўся ў 1948 годзе ў штаце Нью-Йорк, ёсць беларускія карані. Яго дзед па матчынай лініі Фелікс Чарнышэвіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў Клічаве і ў 1924 годзе эміграваў у ЗША.
It was 1970 when a spark of inspiration became Aerosmith. Thanks to you, our Blue Army, that spark caught flame and has been burning for over five decades. Some of you have been with us since the beginning and all of you are the reason we made rock ‘n’ roll history.
— Aerosmith (@Aerosmith) August 2, 2024
It has been… pic.twitter.com/og43Q8Lwbt
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.