У экс-палітвязня, блогера Vadimati арыштавалі кватэру ў Гродне

Блогер Vadimati / hrodna.life
У блогера Vadimati (Вадзім Ермашук) арыштавалі кватэру ў Гродне. Пра гэта былы палітвязень расказаў у сторыс ў Instagram.
Блогер паказаў апавяшчэнне са Следчага камітэта пра арышт яго кватэры на вуліцы Урублеўскага ў Гродне. У дакуменце паведамляецца, што кватэру арыштавалі 14 студзеня 2025 года у адпаведнасці з пастановай следчага ад 9 студзеня.
"Паходу я раблюся бамжом", — пракаментаваў гэты дакумент экс-палітвязень. Ермашук дадаў, што не ведае, чаму арыштавалі яго маёмасць: "Да санкцый не заклікаў, распавёў толькі ўсю "жэсць", што адбывалася са мной".
Таксама невядома, ці пачалі на Ермашука завочна крымінальную справу і паводле якога артыкула.
Ермашук быў асуджаны на тры гады калоніі па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі і здзеку з дзяржаўнай сімволікі. Пасля выхаду на волю блогер пакінуў Беларусь. Нядаўна ён расказаў у СМІ пра тое, як быў у калоніі ў "нізкім статусе" і як яго прэсінгавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.