Ліза Ветрава закрывае свой блог пра беларускую мову
Ліза Ветрава
Папулярная цікокерка Ліза Ветрава закрывае свой блог пра беларускую мову. Пра гэта дзяўчына распавяла ў instagram. Па яе словах, яна вырасла з таго, што рабіла, і стамілася рабіць выгляд, што гэта ўсё яшчэ пра яе.
"Напачатку мая старонка расла арганічна са мной. Я сапраўды актыўна вывучала родную мову, чым і дзялілася. Але нядаўна, пасля выстаўлення камеры я проста не змагла зняць жартоўны скетч. Хоць і цудоўна разумела, што відэа добра "зойдзе". Я адчула, што гвалтую сябе, прымушаючы здымаць, нават дужа класныя сцэнары, бо гэта ўжо не я", — прызналася блогерка.
Па словах Лізы, знікаць з публічнага поля яна не збіраецца. Цяпер на яе старонцы будуць з'яўляцца не адукацыйна-забаўляльныя відэа пра беларускую мову а відэа на розныя, але ўсё ж беларускія тэмы.
"І верагодна пра беларускую мову таксама, але па-іншаму. Насамрэч, я хачу размаўляць з вамі пра ўсё — пра наш характар, менталітэт, пра фемінізм, пра сэкс, пра стыль, пра кнігі, пра будучыню, пра ўсё", — тлумачыць дзяўчына.
На TikTok Лізы Ветравай падпісана блізка 100 тысяч карыстальнікаў. Многія з іх падтрымалі блогерку ў каментарах. Падзяквалі за тое, што яна зрабіла для беларусаў і пажадалі поспехаў на новай дарозе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.