22-гадовы беларус стаў пераможцам у конкурсе Савета Еўропы
Арцемій Вашкевіч
22-гадовы беларус Арцемій Вашкевіч стаў пераможцам у конкурсе Савета Еўропы "Human Rights. Camera. Action!", паведамляе Радыё Свабода. Узнагарода яму была ўручаная падчас нядаўняга Сусветнага форуму за дэмакратыю, які прайшоў у Страсбургу.
Вашкевіч — студэнт, жыве ў Польшчы. Па словах хлопца, сфера яго грамадскай актыўнасці — правы чалавека, а галоўны напрамак — тэма адмены смяротнага пакарання (Беларусь — адзіная краіна на кантыненце, дзе яно існуе).
"Я хацеў зрабіць відэа менавіта на беларускай мове, — кажа Арцемій пра конкурс. — Мне вельмі падабаецца, што ў выніку ў Савеце Еўропы, у Палацы Еўропы прагучала беларуская мова... Галоўная ідэя відэа, што правы чалавека... больш за ўсё нам патрэбныя менавіта ў нашым паўсядзённым жыцьці, а не толькі ў нейкія пераломныя моманты... Я вельмі шчаслівы, што журы ацаніла маю працу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.