“Дзень годнасці”: ці варта нейкім чынам адзначаць дату 9 жніўня — эфір

Васіль Плешкуноў і Алег Кулеша

Васіль Плешкуноў і Алег Кулеша / Еўрарадыё

Усё далей ад нас і сама дата 9 жніўня 2020 года, і тыя здарэнні, якія тады адбыліся і паклалі пачатак ланцугу падзей, які цягнецца і да сёння. Падзеі гэтыя ўжо закранулі сотні тысяч, калі не мільёны беларусаў. І вельмі моцна паўплывалі на лёс значнай колькасці нашых суграмадзянаў. Шмат хто перакананы, што і гэтая дата, і гэтыя падзеі не проста ўвойдуць у гісторыю Беларусі, але і пакінуць значны адбітак на ёй.

Ці сапраўды менавіта 9 жніўня мусіць увайсці ў нашу гістарычную спадчыну? Чаму не іншыя значныя даты ці падзеі рэвалюцыі 2020 года? Чаму варта не проста не забывацца на тую дату, але і адзначаць яе? Як тое, што сёння адбываецца ў дэмакратычных сілах, адбіваецца на ўспрыманні рэвалюцыі-2020? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў, дэлегат фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Алег Кулеша і прадстаўнік ініцыятывы “Акцыі беларусаў Варшавы” Васіль Плешкуноў у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі