Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна нарадзіла сына

Надзея Скардзіна другі раз стала маці

Надзея Скардзіна другі раз стала маці / instagram.com/skardinon/

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна нарадзіла сына. Бацькі назвалі яго Рафаэлем.

Скардзіна 39 гадоў. Яна — бронзавая медалістка Алімпіяды ў Сочы 2014 года і алімпійская чэмпіёнка (у эстафеце) Пхенчхана 2018-га. Шэсць гадоў таму біятланістка аб'явіла пра заканчэнне сваёй прафесійнай спартыўнай кар'еры. У 2019-м Надзея Скардзіна ўзяла шлюб з швейцарскім біятланістам Марцінам Ягерам, у іх нарадзіўся сын Данііл (10 лістапада 2019 года ў 5-м раддоме беларускай сталіцы).

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна нарадзіла сына
instagram.com/skardinon/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі