Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна нарадзіла сына

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна нарадзіла сына

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна нарадзіла сына. Адбылося гэта 10 лістапада ў 5-м раддоме беларускай сталіцы, інфармуе TUT.by. Хлопчыка назвалі Даніілам.

Надзеі Скардзіна 34 гады. Яна — бронзавая медалістка Алімпіяды ў Сочы 2014 года і алімпійская чэмпіёнка (у эстафеце) Пхенчхана 2018-га. Летась біятланістка аб'явіла пра заканчэнне сваёй прафесійнай спартыўнай кар'еры. Сёлета Скардзіна ўзяла шлюб з швейцарскім біятланістам Марцінам Ягерам. Раней яна не выключала, што ў іх дзіцяці будзе двайное грамадзянства.

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна нарадзіла сына
Instagram @poslushnica

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі