Амерыканскія рынкі ўслед за еўрапейскімі і азіяцкімі пачалі тыдзень з абвалу
На фоне боязі набліжэння рэцэсіі (ілюстрацыйнае фота)
Амерыканскія рынкі ўслед за еўрапейскімі і азіяцкімі пачалі тыдзень з абвалу. Раніцай у панядзелак індэкс S&P 500 (яго ўваходзяць паперы 500 найбуйнейшых сусветных кампаній) упаў на 2,5%, а індэкс нью-ёркскай тэхналагічнай біржы Nasdaq — на амаль на 3%. Еўрапейскія біржы таксама апынуліся ў мінусе — зніжэнне склала 1,4-2%, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Эксперты адзначаюць, што інвестараў напалохала кепская статыстыка па амерыканскім рынку працы. У ЗША запаволіўся працэс стварэння працоўных месцаў, а беспрацоўе падскочыла да 4,3% (рэкорд амаль за чатыры гады). Гэтыя даныя могуць сведчыць, што для Злучаных Штатаў рынак працы аказаўся слабым месцам, а рызыка рэцэсіі (эканамічнага спаду) расце, піша Reuters.
5 жніўня японскі Nikkei ўпаў на 13% — гэта стала найбуйнейшым абвалам з 1987 года. Акрамя дрэннай статыстыкі з ЗША, на японскія рынкі негатыўна паўплывала нядаўняе павелічэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанкам Японіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.