У Курскай вобласці Расіі з раніцы ідуць баі
Суджа, 6 жніўня 2024-га
У Курскай вобласці Расіі з раніцы ідуць баі. Расійскі бок сцвярджае, што ў памежныя раёны ўвайшлі ўкраінскія дыверсійныя групы пры падтрымцы бронетэхнікі. Найбольш гарачыя баі ішлі ў раёне горада Суджа. Мясцовыя жыхары публікуюць відэа з яго вуліц — там нямала пашкоджаных падчас абстрэлаў (артылерыяй і дронамі) будынкаў і аўтамабіляў.
Па версіі Мінабароны Расіі, каля 8-й раніцы ў Курскую вобласць увайшлі да 300 вайскоўцаў са складу 22-й механізаванай брыгады УСУ пры падтрымцы 11 танкаў і больш за 20 адзінак бронетэхнікі. Для іх спынення "выкарыстоўваецца армейская авіяцыя" і рэзервы. Ужо вядома пра страты ў расіян у тэхніцы, авіяцыі (быў збіты верталёт), украінцы захапілі палонных, у тым ліку вайскоўцаў тэрміновай службы, якія прыкрывалі мяжу.
Украінскі бок сітуацыю на гэтым участку мяжы з Расіяй пакуль не каментуе. Тым часам украінскі журналіст Юрый Бутусаў сумняецца ў мэтазгоднасці аперацыі ў Курскай вобласці РФ, паколькі рэзервы патрэбныя на іншых участках фронту, дзе працягваецца наступ расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.