Курс еўра ў Беларусі ў сераду вырас амаль на 3 капейкі
Грошы, ілюстрацыйнае фота
На таргах на Беларусакй валютна-фондавай біржы 31 ліпеня заўважна вырас курс еўра. Ён падняўся амаль на 3 капейкі — да тыднёвага максімуму.
Курс долара апусціўся на мінімум за пяць дзён, крыху патаннеў і расійскі рубель.
Вынікі таргоў 31 ліпеня:
Долар ЗША: 3,1277 (-0,0072 / -0,23%);
Еўра: 3,4150 (+0,0294 / +0,87%);
Расійскі рубель: 3,6005 (-0,0003 / -0,01%);
Кітайскі юань: 4,3057 (-0,0159 / -0,37%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.