Выбары ў атмасферы страху, рэпрэсій не могуць быць справядлівымі — Еўрапарламент

Скрыні для галасавання / Еўрарадыё

Скрыні для галасавання / Еўрарадыё

Еўрапарламент непахісна падтрымлівае суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Таксама еўрадэпутаты выказваюць поўную падтрымку дэмакратычнага права народа Беларусі выбіраць сваіх прадстаўнікоў на свабодных і справядлівых выбарах. Адпаведную заяву ЕП прыняў 29 кастрычніка. 

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года. Дэмакратычныя сілы Беларусі назвалі гэтую кампанію "бязвыбарамі". Яны прапанавалі грамадзянам краіны галасаваць супраць усіх кандыдытаў, каб выказаць пратэст супраць крадзяжу галасоў і права на свабодныя выбары.

Еўрапарламент у сваёй заяве таксама нагадвае, што сітуацыя ў Беларусі істотна пагоршылася пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года: дзясяткі тысяч чалавек прайшлі праз турмы, цяпер у краіне налічваецца больш за 1300 палітвязняў, дзясяткі тысяч былі вымушаныя пакінуць краіну.

Еўрадэпутаты нагадваюць, што беларусы за мяжоцй пазбаўленыя права галасаваць і балатавацца, у краіне няма празрыстай сістэмы падліку галасоў, на выбары не прыедуць міжнародныя назіральнікі. На іх думку выбары, "якія праводзяцца ў цяперашняй атмасферы страху і рэпрэсій", не могуць лічыцца справядлівымі і свабоднымі. 

Дэпутаты заклікаюць рэжым Лукашэнкі выконваць правы чалавека, спыніць рэпрэсіі і запалохванні, вызваліць палітвязняў, захоўваць права на свабоду аб'яднанняў, у тым ліку для палітычных партый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі