Затрыманыя вядомыя мастакі Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі

Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі

Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі / Калаж Еўрарадыё

У Беларусі затрымалі сямейную пару мастакоў — Людмілу Шчамёлеву і Ігара Рымашэўскага. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", яны знаходзяцца за кратамі два тыдні і да гэтага часу не выйшлі на волю. У чым іх абвінавачваюць, пакуль невядома.

64-гадовая Людміла Шчамялёва — дачка народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва. Яна працуе ў галіне станковага жывапісу, манументальнага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Працы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі Webkunsthaus у Германіі, прыватных калекцыях ЗША і многіх іншых краін.

Ігару Рымашэўскаму таксама 64 гады. Ён працуе ў галіне жывапісу, прыкладнога і манументальнага мастацтва. Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі і ў Мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus у Германіі, у галерэі Schaer und Wildbolc у Швейцарыі, а таксама ў прыватных калекцыях у многіх краінах свету.

У канцы 2020 года ў Шчамялёвай і Рымашэўскага прайшла выстава з пераасэнсаваннем тагачасных падзей. На карцінах было шмат БЧБ-сімволікі, аднак іх змест быў стрыманым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі