Курс долара ў Беларусі на гадавым максімуме
Курс долара працягвае расці
Курс долара ў Беларусі працягвае расці. Напярэдадні ён зноў пераваліў на 3,3 рубля. У аўторак жа апынуўся на гадавым максімуме. Курс еўра на максімуме за 12 дзён.
Вынікі валютных таргоў, якія адбыліся 29 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, наступныя:
USD: 3,3127 (+0,0070 / +0,21%),
EUR: 3,6026 (+0,0067 / +0,19%),
RUB: 3,4204 (+0,0005 / +0,01%),
CNY: 4,6752 (-0,0070 / -0,15%).
Тым часам тэмпы росту беларускай эканомікі працягваюць запавольвацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.