У Мінску выйшаў слоўнік расшыфраваных беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў
Праца Янкі Саламевіча
У Мінску выйшаў энцыклапедычны слоўнік-даведнік расшыфраваных беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (псеўданімы творцаў — тэма актуальная для сённяшняй Беларусі). Выдавецтва "Тэхналогія" называе працу навукоўца Янкі Саламевіча (1938 — 2012) "грандыёзным выданнем". Упершыню слоўнік выйшаў у 1983-м, новае выданне пашыранае і дапоўненае. Над ім аўтар працаваў у апошнія гады жыцця.
"Гэтая кніга можа стаць не толькі шыкоўным падарункам на памяць, але і дасканалай крыніцай ведаў, — піша "Тэхналогія". — Слоўнік Янкі Саламевіча змяшчае 20 250 расшыфраваных псеўданімаў і крыптанімаў беларускіх літаратараў, грамадска-палітычных і культурніцкіх дзеячоў ад XVI да канца XX cтагоддзя".
У свой час у дзяржавы не знайшлося сродкаў на выданне кнігі Саламевіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.