У Полацку Лукашэнку на шкуры ваўка прынеслі меч
Рэпліка баявога мяча
У Полацку на абласных "Дажынках" Аляксандру Лукашэнку на шкуры ваўка прынеслі меч. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін сказаў, што такія былі ў часы славутага князя Усяслава Чарадзея (1029 — 1001).
Як піша БЕЛТА, пры стварэнні рэплікі баявога мяча "выкарыстоўваліся выключна тэхналогіі, характэрныя для Сярэднявечча: кавальская зварка, коўка, цісненне, вараненне, інкрустацыя бронзай і дамаскіроўка дротам". Ён зроблены з жалеза, марэнага дуба, бронзы, скуры. Даўжыня мяча ў ножнах 101 см, вага — 1,5 кілаграма.
Апошнім часам афіцыйныя гісторыкі ў Беларусі ўсё большае значэнне надаюць гісторыі Полацкага княства. І не дзіўна, бо яно на 400 гадоў старэйшае за ВКЛ. Цяпер жа прапагандысты адзначаюць, што полацкі князь Усяслаў быў "вялікім кіраўніком", а Чарадзеем яго назвалі "з-за яго палітычнай мудрасці і ўмення перамагаць у самых складаных абставінах". І намякаюць, што Лукашэнка нібыта працягвае яго справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.