На аўкцыён выставілі аўтарынак у мінскай Малінаўцы

Аўтарынак у Малінаўцы 

Аўтарынак у Малінаўцы  / beltorgi.by

На аўкцыён выстаўлены знакаміты аўтарынак "Малінаўка" ў раёне аграгарадка Азярцо пад Мінскам. Ён збанкрутаваў яшчэ некалькі гадоў таму. Як гаворыцца на сайце ЗАТ "Белрэалізацыя", прадаўцом аўтарынку з'яўляецца СберБанк.

Паведамляецца, што рынак могуць прадаць не толькі на таргах, але і па прамой дамове. Пакупніку прапануюць купіць разам 102 аб'екты нерухомасці на тэрыторыі больш за 25 га, а таксама інжынерныя камунікацыі.

Пры гэтым у аб'яве не называецца кошт рынку. У каментары Office Life на гандлёвай пляцоўцы патлумачылі, што прапанову апублікавалі для вывучэння попыту. Рашэнне пра цану і форму продажу ўласнік прыме бліжэйшым часам.

Раней аўтарынак у Малінаўцы належаў кампаніі Юрыя Авяр'янава "Гандлёвы свет Кальцо". Авярхянаў быў адным з першых беларускіх доларавых мільянераў. Але цяпер ён хаваецца за мяжой, а ў Беларусі на яго заведзеная крымінальная справа. Аўтарынак збанкрутаваў некалькі гадоў таму. Яго спрабавалі прадаць, каб пагасіць запазычанасці кампаніі Авяр'янава перад крэдыторамі. У 2021 годзе за яго прасілі каля 17 мільёнаў долараў. У 2023 годзе ЗАТ "Гандлёвы свет Кальцо" было ліквідаванае рашэннем суда. Аўтарынак перайшоў ва ўласнасць СберБанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі