У Расонах арыштавалі будынак раённага Дома культуры
Дом культуры ў Расонах
У Мінску, як нядаўна расказвала Еўрарадыё, прадаюць аўтарынак, але і ў правінцыі на аўкцыён трапляюць цікавыя аб'екты нерухомасці
У Расонах арыштавалі і выставілі на таргі будынак раённага Дома культуры, заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Раней у раёне выставілі на аўкцыён гараж Дома саветаў, які знаходзіцца на балансе выканкама, а таксама два дамы культуры — ў аграгарадку Клясціцы і Сакалішчы. Абодва будынкі знаходзяцца на балансе аддзела культуры райвыканкама.
Цяпер да іх дадаўся і Дом культуры ў самім райцэнтры. Прадаць яго хочуць за 428,8 тысячы рублёў.
Будынак ДК быў закладам за выдачу СУП "Здрава" крэдыту на 1,5 мільёна рублёў. Аднак прадпрыемства збанкрутавала. Выканкам, як выглядае, выступаў паручальнікам крэдыту, таму цяпер адказвае за яго сваёй маёмасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.