Лябедзька ўбачыў "свой плюс" у вета Орбана на супольную заяву ЕС па Беларусі

"Выбары" ў Беларусі

"Выбары" ў Беларусі / Reuters

Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька ўбачыў "свой плюс" у вета венгерскага прэм'ера Віктара Орбана на супольную заяву ЕС аб непрызнанні "выбараў" у Беларусі. "Планавалася адна заява, а зараз будзе 27! кажа палітык. — І яны, дакладна, будуць больш жорсткімі і катэгарычнымі, чым тая, што была б напісана мовай цяжкага кампрамісу. Орбан матывуе іншыя краіны не маўчаць!"

Пра тое, што Венгрыя заблакавала супольны зварот Еўрасаюза аб "выбарах" у Беларусі, стала вядома 26 студзеня. Тады кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас разам з еўракамісарам па пытаннях пашырэння Мартай Кос выпусцілі заяву, у якой назвалі "выбары" ў РБ фіктыўнымі. "Дэмакратыя патрабуе правядзення свабодных, справядлівых і празрыстых выбараў у грамадстве, дзе правы чалавека ў прыярытэце, дзе няма абмежаванняў свабод сходаў ці слова, дзе плюралістычныя СМІ могуць працаваць свабодна, гаворыцца ў ёй. — У Беларусі гэта не так. ЕС на баку народа Беларусі, і наша падтрымка ў яго імкненні да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы непахісная". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі